У Гродне на Савецкай вуліцы сярод розных сувеніраў рамеснікаў прадаецца і кулямёт Максім. Праўда, не сапраўдны, а драўляны.
Копія станковай зброі выканана па арыгінальным чарцяжах. Раней аўтар гэтай працы, Генадзь, у асноўным рабіў і прадаваў драўляныя пісталеты і аўтаматы. Але апошнім разам вырашыў зрабіць выключэнне.
«На стварэнне такога кулямёта сышло каля тыдня, але я не ўвесь час сядзеў і рабіў, працаваў толькі ў вольны час. Усё імкнуўся рабіць пад арыгінал і па памерах, якія знайшоў у інтэрнэце. Людзям падабаецца, яны падыходзяць і цікавяцца», — распавёў Генадзь.
Копію кулямёта Максім можна купіць за 300 рублёў.
Майстар робіць свае пісталеты з рэшткаў матэрыялаў. Ён адзначае, што людзi ахвотна іх купляюць. Адзін такі пісталет каштуе 8 рублёў. Таксама і замежнікі цікавяцца, але часта баяцца, што не змогуць правезці праз мяжу, таму адмаўляюцца ад пакупкі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…