Горад

«Меч-адкрывашку», які знайшлі ў Гродне будаўнікі, набылі расійскія калекцыянеры

У 2010 годзе ў Гродне пры пракладцы труб у раёне вуліцы Матросава будаўнікі на двухметровай глыбіні знайшлі незвычайны металічны прадмет, які з выгляду быў падобны да сярэднявечнага мяча. Знаходка засталася будаўнікам, а потым трапіла ў Расію.

Тады незвычайны прадмет адным з першых узяў у рукі галоўны інжынер СУ 178 Мікалай Дырында. Ён прыйшоў у рэдакцыю газеты «Гродзенская праўда» і распавёў гродзенцам пра знаходку.

Не стары меч, а кавалак арматуры або частка механізму?

На форумах і спецыялізаваных сайтах да сёння ідзе дыскусія наконт знойдзенага прадмету. Але яшчэ раней гродзенскія гісторыкі і археолагі прыйшлі да меркавання, што знаходка не з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю — гэта толькі кавалак арматурыны або механізму.

Беларускі спецыяліст па халоднай зброі часоў ВКЛ Юрый Бохан таксама адзначыў, што знаходка не з’яўляюцца гістарычным прадметам.

Да такіх жа высноваў прыйшоў і карыстальнік Stromgard на сайце пра зброю sword.dirty.ru, але за знаходку ён быў гатовы аддаць 50 еўра, а з паказаным месцам у два разы больш.

«Калі знайшоў не ў горадзе на глыбіні двух метраў - яго туды спецыяльна закапалі або каўшом уціснулi. Аналагаў гэтай „адкрывашкi“ я не бачыў. Ёсць шанец, што гэта чыйсцi асабісты выраб, альбо меч падазрона добра адноўлены для тых часоў, калі мячы былі актуальныя, альбо ён ляжаў у масле. Заканчэнне мяча падазрона якаснае, як па стане, так і па коўцы, карозія не кранула самыя падступныя месцы — грані ляза, быццам іх і не тачылі зусім. Самае тонкае месца — „адкрывашка“ — быццам учора навостраная, а карозія за 10−15 гадоў павінна была яе ператварыць у рваную дзірку. Схіляюся да таго што гэта гэта нейкая творчасць па матывах зброі оркаў з „Уладара пярсцёнкаў“. Або інструмент».

Прадаў, бо патрэбныя былі грошы

Паколькі прадмет не быў прызнаны гістарычнай каштоўнасцю, ён застаўся ў будаўнікоў, а дакладней у Мікалая Дырынды. Сёння ён працуе ўжо ў іншым месцы. «Меч» ён прадаў калекцыянерам з Расіі. Патлумачыў гэта тым, што яму былі патрэбныя грошы. Праўда, за якую суму знаходка паехала на ўсход, даведацца так і не атрымалася. Чаму рускіх калекцыянераў зацікавіла знаходка — невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024