Дарожная карта дазваляе зэканоміць час і грошы пры запуску бізнесу, а дзеючым бізнесам зарабіць больш.
3 лістапада на Стартап-школе Гродна дапамогуць скласці план вашых асноўных дзеянняў у бізнесе на бліжэйшыя два месяцы. Экспертам выступіць Кірыл Валошын — прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік «Тут.бай», hoster.by, Café Netto і іншых кампаній.
Падрыхтоўка дарожнай карты дазволіць стартапам сканцэнтравацца на найбольш важных паказчыках і праверыць ключавыя гіпотэзы.
Усе заняткі Стартап-школы Гродна (start.by) праводзяцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу», у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Заняткі праходзяць па адрасе: Гродна, вул. Міцкевіча, 8
Час правядзення: па чацвяргах з 18.00 да 21.00
Уваход: 12 р
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…