Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС Беларусі.
Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напояў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў крамах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. “Забарона будзе ўводзіцца толькі для крам, плошча якіх складае 400 кв.м і больш”, – адзначылі ў МУС.
Як заяўляў раней намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажаў кантрафактнага алкаголю ў краіне.
“Ужо выпрацаваны ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца”, – сказаў ён.



