Фота: PAP
Дзве жанчыны сярэдняга веку пачулі па польскім радыё, нібыта Беларусь адмяніла візы. Пры гэтым яны ніяк не праверылі гэтую інфармацыю. У суботу, 29 кастрычніка, яны паспрабавалі ўехаць у Беларусь, але памежнікі былі вымушаныя іх развярнуць.
Жанчыны прыехалі ў пункт пропуску Брузгі на рэйсавым аўтобусе каля 18.00. Яны мелі з сабой толькі пашпарты і не ведалі, што для ўезду ў Беларусь трэба атрымаць адмысловы пропуск ад турфірмы. Беларускім памежнікам давялося адправіць жанчын назад у Польшчу. Пра гэты інцыдэнт паведаміў адзін з пасажыраў суседняга аўтобуса, гродзенец Андрэй Ціхаміраў.
Прэс-сакратар Гродзенскай памежнай групы Сяргей Шумейка днём 31 кастрычніка не меў яшчэ інфармацыі пра гэтую падзею.
[irp posts="2409″ name="Гродна ў першы бязвізавы ўікэнд наведалі 39 замежных турыстаў"]
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…