Больш за сто чалавек наведалі свята ваўкалакаў і нечысці 29 кастрычніка ў Новым замку. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі на Хэлоўін эксперыментальнае шоў.
Яшчэ на подступах да замка можна было сустрэць прывіда ля брамы, а таксама прайсціся па «могілках».
У авальнай зале замка прайшло забаўляльнае шоў, пасля чаго арганізатары далі магчымасць наведвальнікам пагуляць па памяшканні, дзе зладзілі шмат розных пляцовак. Усе жадаючыя маглі нанесці сабе грым, «Грэгары Белы» распавядаў гасцям пра картачныя фокусы, у салоне ў Мэрылін можна было спазнаць будучыню. На другім паверсе замка можна было паглядзець фільм і пагуляць у гульні.
[irp posts="2240″ name="Страшная сіла. 12 крокаў да святочнага макіяжу на Хэлоўін"]
«Сярод моладзі Хэлоўін з’яўляецца папулярным святам і ўпершыню мы вырашылі правесці яго ў сценах нашага замка. Свята не толькі для нашых гасцей, але і для супрацоўнікаў. Арганізоўваў ўсё мерапрыемства наш малады склад навукова-асветніцкага аддзела. Напрыклад, акцыя „Ноч у музеі“ праходзіць у нас рэгулярна, магчыма і святкаванне Хэлоўіна гэта пачатак новай традыцыі нашага музея», — распавяла загадчык навукова-асветніцкага аддзела Вольга Макарчук.
[irp posts="2128″ name="Гродзенец зрабіў адмысловыя акуляры і ліхтары да Хэлоўіна і прадае іх на Савецкай"]
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…