Гродзенец Марат Церабей 27 кастрычніка выйшаў на цэнтральную вуліцу горада з незвычайнай прадукцыяй. Ён кажа, што ягоныя аксэсуары могуць быць цікавым элементам касцюма на Хэлоўін або наогул замяніць яго.

«Мая прадукцыя незвычайная, да мяне ў горадзе такога ніхто не рабіў. Я два тыдні працаваў у гаражы, каб зрабіць драўляныя акуляры, якія ў начных клубах будуць свяціцца за кошт ультрафіялету, а таксама прыдумаў цікавыя ліхтары-падсвечнікі.

Выйшаў сюды, каб паглядзець, ці спадабаецца гараджанам такая прадукцыя. Калі так, то, магчыма, у будучыні займуся гэтым больш сур’ёзна", — распавёў Марат.

2

За некалькі гадзін хлопцу ўдалося прадаць адзін падсвечнік.

3
4
5