У мінску 26 кастрычніка прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па баскетболе, дзе сустракалicя лiдары “Цмокі-Мінск” і гродзенская “Алімпія”. На жаль, каманда Аляксандра Шымкавяка, не здолела выстаяць перад магутнасцю суперніка і моцна прайграла.

“Алімпіі” хапіла толькі на першую палову матчу. Менавіта ў першых двух чвэрцях гродзенскія баскетбалісткі спрабавалі даць бой суперніку. Пасля паловы матчу лік быў 31:25.

Здавалася б на астатнюю частку “Алімпія” збярэцца і працягне змагацца з мінскай камандай, але не, трэцюю чвэрць гродзенкі цалкам правалілі і здолелі закінуць толькі шэсць ачкоў, “Цмокі” ж запісалі на свой рахунак 19 ачкоў.

Апошнюю дзесяцімінутку гаспадары пляцоўкі строга гулялі ад абароны і не далі “Алімпіi” дагнаць іх. У выніку заканамерная перамога мінскай каманды.

“Цмокі-Мінск” – “Алімпія” – 62:39 (18-14, 13-11, 19-6, 12-8)