Рамонту тры месяцы чакаюць: жыхары дома ў цэнтры Гродна мерзнуць і мокнуць

Вось ужо тры месяцы жыхары аднаго з дамоў у цэнтры Гродна жывуць практычна без даху над галавой. Яшчэ летам у будынку абрынулася частка даху, але рамонту людзі чакаюць дагэтуль. У доме з-за вільгаці ўтвараюцца расколіны, адвальваецца тынкоўка. Па словах камунальнікаў, паскорыць працэс нельга — тры месяцы пайшло на ўзгадненне дакументаў, перадае АНТ.

У кватэры Ніны Лёткінай — устойлівы пах вільгаці, у кутах утварыліся падцёкі, падваконнікі закладзены тканінай, дзверы на балкон перакасілася і зачыняюцца з цяжкасцю. У суседзяў не лепш — тынкоўка адвальваецца разам з цагляным мурам, трэшчына ў пярэднім пакоі паступова павялічваецца.

Па словах жыхароў, усе іх камунальныя беды — на даху. Яшчэ тры месяцы таму каменныя парапеты фасада абваліліся, разам з імі і адзін з балконаў. Новы дах мясцовыя ўлады паабяцалі, але да гэтага часу тут толькі часовае пакрыццё, а яно дае цечу. Стары дом не вытрымаў выпрабавання надвор’ем і пачаў паволі разбурацца. Работнікі ЖЭСа як могуць латаюць дзіркі, але гэтых намаганняў ужо недастаткова.

Данута Булай, жыхарка Гродна: «Прыйшлі праекціроўшчыкі - на балконе зрабілі дзірку, нешта пахадзілі пафатаграфавалі. Але мы чакаем-чакаем — выніку няма. Мы не спадзяемся ні на што, бо пакуль мы не звярнуліся, да нас ніхто з чыноўнікаў не прыходзіў».

У гарадской ЖКГ тлумачаць: тры месяцы чакання — не так ужо шмат, бо на падрыхтоўку дакументаў пра капітальны рамонт будынка трэба час. Выпадак абвалу даху на Пралетарскай не быў кваліфікаваны як надзвычайны, а значыць, усё робіцца паводле закону.

Віктар Бурда, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ: «Было праведзена дэталёвае абследаванне ўсіх апорных канструкцый, пасля чаго аб’ект выстаўлены на таргі на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі. У бягучым месяцы быў заключаны дагавор з інстытутам „Гроднаграмадзянпраект“. У снежні пачнуцца будаўніча-мантажныя работы па капітальным рамонце даху і фасада жылога дома. У сакавіку мы гэтыя працы завершым».

Але людзі занепакоеныя — зіма на парозе. У выпадку багатых снегападаў часовае пакрыццё наўрад ці вытрымае, і абвалы могуць паўтарыцца. Каб паскорыць працэс, у Гродзенскім выканкаме рамонт дома ўзялі на жорсткі кантроль.

Андрэй Жук, першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама: «Наша задача цяпер — у самыя кароткія тэрміны прывесці дадзены дом у парадак. У цяперашні час інстытутам „Гроднаграмадзянпраект“ вядуцца ўзмоцненымі тэмпамі праектныя працы».

Ужо вырашана: у доме будзе закончаны дах, уцепляць сцены, заменяць вентыляцыйныя каналы і ўмацуюць балконы, а на іх усталююць дашкі. Зрэшты, жыхарам дома абяцанні чыноўнікаў ужо не ўсяляюць аптымізму. Многія шукаюць больш бяспечнае месца для «зімоўкі» — далей ад вільгаці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024