Штогод у другія выходныя кастрычніка ўсе спелеолагі Беларусі спяшаюцца ў Гродна на спецыялізаваныя маршруты па старых фартах. Гэта альтэрнатыва скальнаму і пячорнаму рэльефу, якога ў Беларусі няма. Нядаўна аматары пячор выпусцілі і справаздачнае відэа з Гродна, дзе падрабязна распавялi пра сваю дзейнасць.
Кожны год у адзіным у Беларусі спелеаклубе «Геликтит-ТМ», які знаходзіцца ў Мінску, набіраецца Школа першага года. Гэта цэлы курс, які ўключае тэорыю і практыку. Прайшоўшы яго, можна трапіць у спелеаэкспедыцыю. Выезд на Гродзенскі форт № 8 — першы выезд школы ва ўмовы, максімальна набліжаных да пячор, наколькі гэта магчыма ў Беларусі. Праходзіць ён раз у год у кастрычніку.
«Наша мэта — даць магчымасць вучням адчуць сябе спелеолагамi, патрэніравацца на маршрутах на рэльефе, падобным да скальнага, пабываць ва ўмовах, падобных да пячоры — мы робім начны выхад у форт з пераадоленнем вузкасці.
Праграма выезду вельмі насычаная. Днём нашы ўдзельнікі лазяць па маршрутах, увечары — па вузкасцi форта, на наступную раніцу ўжо спаборнічаюць у асабістым першынстве і камандным падземным арыентаванні», — распавяла прадстаўнік клуба Святлана Будзько.
Фарты каля Гродна ўжо многія гады служаць базай для беларускіх спелеолагаў. Гродзенскія гісторыкі лічаць, што такі від турызму не нашкодзіць старым пабудовам, калi турысты не разбураюць iх.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…