Студэнт медыцынскага ўніверсітэта Алег Канапацкі ў жніўні ездзіў на ўкраінскае тэлешоў «Розсміши коміка», дзе яму ўдалося развесяліць суддзяў - прафесійных комікаў - і выйграць 20 тысяч грывен (1480 беларускіх рублёў). Выпуск праграмы з удзелам Алега выйшаў у эфір 24 кастрычніка. На гэтым студэнт не плануе спыняцца і ўжо рыхтуецца да супер-гульні, дзе зможа выйграць 50 тысяч грывен.
«Мы глядзелі з дзяўчынай па тэлевізары „Розсмiши коміка“ і я падумаў, а чаму б і мне не паўдзельнічаць. Чым хлопцы, якія там выступаюць, лепшыя за мяне? Так і з’явілася ідэя паехаць у Кіеў і даказаць у першую чаргу сабе, што я таксама так магу», — распавядае хлопец.
Спачатку Алегу прайшоў кастынг, які праходзіў 6 жніўня. Да гэтага ён меў тры месяцы, каб прыдумаць незвычайныя жарты.
«З гэтым складанасцяў не было, бо я ўвесь час гуляў ва ўніверсітэцкім КВЗ. Жарты прыдумвалicя, а затым правяраліся на розных узроставых аўдыторыях. Праз мае жарты прайшлі бацькі, дзяўчына, сябры. Пасля стараннага адбору жартаў я ўпэўнена адправіўся на здымкі».
Алег быў прыемна здзіўлены, пасля таго, як з пяці напісаных ім лістоў А4 з жартамі, на шоў атрымалася прачытаць толькі два.
«Я не працягнуў гуляць, бо гэта быў мой першы падобны вопыт. Я не ведаў, як павядуць сябе комікі далей: а раптам яны наогул не будуць смяяцца? Я вырашыў, што лепш спыніцца на 20 тысячах. Мне здаецца, гэта добры вынік, які я зрабіў за дзве карткі А4. Астатнія тры я пакінуў на супер-гульню, якая пройдзе праз месяц. Там ужо паспрабую пазмагацца за 100 тысяч грывен».
Выйграныя грошы Алег патраціў на вучобу і дапамогу бацькам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…