Беларусь прапаноўвае Польшчы супрацоўніцтва ў пастаўках энергіі з АЭС у краіны ЕС

Беларусь прапаноўвае Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнергіі з будучай АЭС у краіны Еўрасаюза. Пра гэта заявіў 24 кастрычніка прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім, перадае БЕЛТА.

«Беларусь плануе ў 2018 годзе ўвесці першы энергаблок атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Думаю, мы маглі б вельмі добра супрацоўнічаць у пытаннях пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Еўрапейскі саюз, і польскі бок мог бы скарыстацца гэтай электраэнергіяй або транзітаваць яе далей у Еўрапейскі саюз, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада. — Гэта тэма актыўна ў свой час вывучалася, і, я думаю, яна мае перспектыву».

[irp posts="1510″ name="За час узвядзення БелАЭС на будпляцоўцы было 10 няшчасных выпадкаў, тры з іх — смяротных"]

Супрацоўніцтва ў энергетыцы можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння дзвюх краін, адзначыў Андрэй Кабякоў.

Беларусь разлічвае на актывізацыю і сур’ёзны рух наперад ва ўзаемаадносінах з Польшчай. У бягучым годзе краіны актывізавалі двухбаковы дыялог. Новы імпульс атрымала міжведамаснае супрацоўніцтва, перш за ўсё паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўладамі прыгранічных рэгіёнаў.

[irp posts="594″ name="Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў"]

Урад Беларусі чакае развіцця далейшага ўзаемавыгаднага партнёрства з Польшчай і пры гэтым прапануе вызначыць пункты росту для павелічэння тавараабароту. «Мы б хацелі, каб вынікам нашай працы стала знаходжанне новых кропак росту, якія спрыялі б павелічэнню нашага гандлёвага абароту», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025