Фота: Ірына Новік
Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць стварэння ветрапарку ў пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў 24 кастрычніка журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам беларуска-польскага эканамічнага форуму «Добрасуседства-2016», перадае БЕЛТА.
«Плануецца стварэнне ветрапарку ў пасёлку Зэльва. Кошт праекта складае каля $ 3 млн», — сказаў Уладзімір Улаховіч.
У цэлым кіраўнік БелГПП інфармаваў, што Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць рэалізацыі каля 10 сур’ёзных бізнес-праектаў.
«У прыватнасці, плануецца рэалізаваць вялікі праект па стварэнні тэніснага цэнтра ў Мінску з удзелам польскай кампаніі „Юнибэп“ [гэтая кампанія пабудавала ў сталіцы гатэль „Вікторыя“ і зараз будуе цэнтр „Трыніці“ ў Гродне], кошт праекта ацэньваецца ў $ 30 млн. У Гродне намячаецца вялікі праект (звыш $ 60 млн) па ўзвядзенню гандлёвага цэнтра [маецца на ўвазе „Трыніці“, які ўжо актыўна будуецца]», — адзначыў Уладзімір Улаховіч. Акрамя таго, мяркуецца стварэнне вытворчасці ёгуртаў ў Гродне, рэалізацыя буйнога праекта ў СЭЗ Магілёўскай вобласці па выпуску прадукцыі «IKEA» (каля $ 35 млн).
Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2016» праходзіць у Мінску 24 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі. Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцый: «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё», «Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі», «Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку «. Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…