Пакуль «Алімпія» і «Гродна-93» адпачываюць, гульні ў Гродне праводзяць другія каманды горада. Так «Вікторыя» атрымлівае першую перамогу ў новым сезоне, а «Прынёманне» пачынае сезон з паразы.
З двух паражэнняў стартавалі баскетбалісты «Прынёмання» ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. У Гродне падапечныя Віталя Маклакова праявілі сябе сапраўднымі байцамі, але не здолелі супрацьстаяць грознаму «Барысфену».
У першым матчы, які праходзіў 21 кастрычніка, гродзенскія баскетбалісты прайгралі з лікам 62:97. Лепшым у складзе гродзенскай каманды быў Аляксей Навойчык (25 ачкоў).
Праз суткі каманды зноў сустрэлiся і зноў магілёўская каманда святкавала перамогу. Варта адзначыць, што супернікі ў гэтым матчы закінулі больш. Выніковы лiк матчу 84:111. І зноў лепшым гульцом у складзе «Прынёмання» стаў Аляксей Навойчык, які, як і ў першым матчы, набраў 25 ачкоў.
У жаночым першынстве краіны другая каманда горада правяла чарговы тур. У Гродне 22 кастрычніка «Вікторыя» атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце. Гродзенскія дзяўчыны абыгралі Брэсцкую «Вікторыю» з лікам 69:58. Лепшай у складзе гродзенак стала Юлія Васілевіч, якая набрала 17 ачкоў.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…