Гродзенскія аўтааматары спаборнічалі ў начным манеўраванні ў рамках мерапрыемства «Auto Hallowen», што прайшло ўвечары 21 кастрычніка на пляцоўцы ў Панямунi.
Усе ўдзельнікі ў цёмны час сутак праязджалі на хуткасць па неасветленай трасе, пазначанай конусамі. Удзельнікам трэба было максімальна хутка праехаць патрэбны адрэзак, туды і назад. Перад заліковым коламі прайшлі трэніроўкі.
«Гэта мерапрыемства ў Гродне праходзіць ужо ў трэці раз. Раней было больш удзельнікаў, цяпер трохі менш [было 11 удзельнікаў, у тым ліку дзве жанчыны — рэд.]. Для кіроўцаў гэта павінна быць цікава, бо можна сябе паспрабаваць у розных сітуацыях у цёмны час сутак. Мы не толькі спаборнічаем, але і адпрацоўваем навыкі язды. Для вадзіцеляў гэта важна, бо ў нестандартнай сітуацыі ім трэба ўмець хутка зарыентавацца», — распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Хамiцкi.
Лепшых кіроўцаў адзначылі падарункамі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…