Фота: lida.info
Абнаўленне, насуперак пачатковаму праекту, закране ўсе ўчасткі. Дарожную будоўлю 21 кастрычніка праінспектаваў прэм’ер-міністр.
Трасу пашыраць да чатырох палос, пабудуюць масты і шляхаправоды, а на месцы ажыўленых скрыжаванняў - двухузроўневыя развязкі. Зараз на аб’екце штодня працуе да 400 чалавек.
У перспектыве кіроўцы змогуць рухацца па М6 з хуткасцю 120 кіламетраў у гадзіну, а значыць, дабірацца з Гродна ў сталіцу — за дзве гадзіны. Сродкі на будаўніцтва вылучыў Сусветны банк. Змены ў праект унеслі дзякуючы ўдзелу ў ім беларускіх будаўнікоў.
Андрэй Кабякоў, прэм’ер-міністр Беларусі: «Трэба аддаць належнае, што беларускія будаўнікі ўдзельнічалі ў конкурсе, які праводзіў Сусветны банк. І пачаткова цана перавышала 250 млн долараў. Дзякуючы таму, што правільным чынам былі ацэненыя нашы магчымасці, добра праведзены перадпраектныя працы, нашы будаўнікі прапанавалі значна лепшую цану, чым тая, якая прапаноўвалася іншымі ўдзельнікамі. Гэта быў міжнародны конкурс, і нашы будаўнікі выйгралі гэты конкурс і зэканомілі парадку 127−130 млн долараў».
Андрэй Кабякоў азнаёміўся з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзенскага рэгіёну. Прэм’ер-міністр даручыў больш актыўна заняцца фінансавым аздараўленнем арганізацый, у першую чаргу знізіць затраты на вытворчасці.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…