Фота: all.biz
У мэтах кантролю за выкананнем антыманапольнага заканадаўства Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разглядае справу аб навязванні ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» незапатрабаванага асартыменту тытунёвых вырабаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Антыманапольны орган лічыць, што пры выкананні заявак гандлёвых арганізацый на запатрабаваныя тытунёвыя вырабы (Minsk Сity, Minsk capital, NZ8, NZ10, NZ Black compact, NZ Gold compact, Matrix BLUE, Queen colibri і іншыя), вытворца навязваў крамам таксама і незапатрабаваныя цыгарэты.
Таксама міністэрства займаецца прычынамі адсутнасці прадукцыі беларускіх вытворцаў безалкагольных напояў і мінеральных і пітных вод у тэатрах, цырках, кінатэатрах, парках адпачынку і іншых культурна-забаўляльных месцах. Антыманапольны орган высвятляе, ці абумоўлена дадзеная сітуацыя наяўнасцю эксклюзіўных дамоваў з ІП «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» і ЗТАА «Пепсіко Продактс», якія выключаюць прысутнасць у аб’ектах гандлю прадукцыі іншых вытворцаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…