Невядомыя распісалі стэнды на веламаршруце ў Пышках нецэнзурнымі словамі і зараз вынік іх «працы» бачаць не толькі дарослыя, але і дзеці. Пра гэта Hrodna.life расказала гродзенка Марыя.
«Мы з дзецьмі каталіся ў Пышках на роварах і было вельмі сорамна перад імі, калі яны ўголас зачыталі ўсё, што было напісана на стэндзе. Я проста была шакаваная, калі пачула ад дзяцей гучна і выразна нецэнзурныя словы. Хацелася б у будучыні, каб там такога не было», — распавяла Марыя.
Цяпер зламыснікаў ужо не знойдзеш, бо ў Пышках на маршрутах няма аховы ці камер відэаназірання. Але каб тварэнні вандалаў прыбралі, мы звярнуліся ва Упраўленне спорту і турызму гродзенскага аблвыканкама, якое адказвае за веламаршруты.
Як аказалася, гэта ўжо не першы факт вандалізму на веламаршрутах. Начальнік аддзела турызму Таццяна Лiдзяева распавяла, што раней невядомыя ламалі месцы адпачынку ў Пышках.
«Непрыемна ўсё гэта, бо там усё ствараецца для людзей у рамках трансгранічнага праекта, а невядомыя вандалы толькі ўсё псуюць. Калі зламалі ў Пышках месцы адпачынку, рэспубліканскі турысцкі саюз ўсё аднаўляў, і не хацелася б, каб зноў падобнае паўтаралася. Прыйдзецца і гэтыя надпісы прыбіраць. Хочацца верыць, што ў будучыні людзі пачнуць шанаваць тое, што ў іх ёсць, і не будуць псаваць. Але, здаецца, тых, якія займаюцца падобнымі рэчамі, ужо не змяніць».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…