У Гродне ідзе дэмантаж старога фантана на вуліцы Лермантова. Плануецца, што на яго месцы з’явіцца звычайны газон.
Доўгія гады ў горадзе не маглі прыняць рашэнне, што рабіць з фантаном, які належыць камітэту сельскай гаспадаркі. Але ў канцы лета высветлілася, што фантан не прыдатны для эксплуатацыі, а таксама ён не падлягае аднаўленню. У выніку было прынята рашэнне дэмантаваць яго.
Фантан быў пабудаваны ў 1986 годзе для патрэб упраўлення сельскай гаспадаркі аблвыканкама. Пры гэтым будаваўся ён не як звычайны фантан, а як элемент астуджэння электронна-вылічальных машын упраўлення.
«Фантан ўжо доўгія гады не працуе, прыблізна з 1991 года, а да гэтага часу ён перыядычна ўключаўся.
Нядаўна там капалі, то рабочыя сказалі, што трубы ў дрэнным стане, бо больш за дваццаць гадоў яны былі без вады. Каб фантан запусціць, трэба ўсё перарабляць, а гэта вельмі затратна для горада. Ды і ніхто не мае патрэбы ў iм», — распавядае начальнік упраўлення арганізацыйна кадравай работы Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні гродзенскага аблвыканкама Віктар Цыдзік.
Яшчэ некалькі гадоў таму, калі ў Гродне старшынёй аблвыканкама быў Сямён Шапіра, планавалася фантан прыбраць і на яго месцы зрабіць турыстычны аб’ект з каменнымі макетамі, але задумку рэалізаваць не ўдалося, бо Шапіру перавялі ў Мiнск.
«Пасля дэмантажу на месцы фантана будзе лужок. Зямля будзе належаць гораду і магчыма там штосьцi цікавае зробяць. Можа грамадскасць падкажа», — дадаў Віктар Цыдзік.
Яшчэ ў пачатку 2016 года цікавую ідэю па выкарыстанню мясцовасці ля фантана прапаноўвала гродзенская арганізацыя «Карпарацыя спорту»: зрабіць алею або парк зорак гродзенскага спорту, якая б вяла да спартыўнага комплексу «Нёман».
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…