Трэці раз выстава пачынаючых творцаў “ART-панарама” прадстаўляе маладое мастацтва Беларусі, дэманструе інавацыі ў выяўленчым мастацтве, знаёміць з новымі імёнамі. Выстава спалучае ў сабе розныя віды творчасці – як у традыцыйным вырашэнні, так і выглядзе нечага канцэптуальнага, што ператварае звыклыя мастацкія формы ў арт-аб’екты.
“ART-панарама”, што адкрылася 20 кастрычніка ў Новым замку, уключае творы 24 мастакоў з розных гарадоў Беларусі. Гучанне своеасаблівых творчых выказванняў узмацняецца гістарычным хараством для падачы сучаснага мастацтва, якой з’яўляецца Сенатарская зала сеймавага палаца.


