Фота: Edewaa Foster, usnplash.com
Пляцоўка з адмысловым штучным пакрыццём ствараецца ў моладзевым цэнтры «Гродна». Наступная пляцоўка з’явіцца непадалёк ад кінатэатра «Кастрычнік» ужо пад адкрытым небам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей.
Гэты від спорту ў Гродзенскай вобласці пачалі развіваць нядаўна. Ствараецца абласная федэрацыя гольфа, зараз структура праходзіць рэгістрацыю.
«Гаворка пакуль, вядома, не ідзе аб прафесійнай гульні. Але гольф знаходзіць усё больш прыхільнікаў у насельніцтва і цікавы рэгіёну ў плане пашырэння спектру турыстычных паслуг. Акрамя гэтага, ён зноў стаў алімпійскім відам спорту. Таму мы вырашылі не ўпусціць момант. Пачынаем са стварэння палёў для міні-гольфа, трэніровачных пляцовак, а пасля ў вобласці ёсць планы і па больш сур’ёзнаму развіццю інфраструктуры для гольфа «, — растлумачыў Юрый Аляксей, які ўзначаліць абласную федэрацыю.
Прапрацоўваецца пытанне аб з’яўленні першага поля для вялікага гольфа ў ваколіцах Гродна. Пляцоўку хочуць падабраць у раёне спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», які неўзабаве замежныя турысты змогуць наведваць без віз.
Ініцыятыва стварэння абласной федэрацыі гольфа паступіла гродзенцам ад Беларускай асацыяцыі гольфа і знайшла падтрымку ў кіраўніцтва рэгіёну. У вобласці ёсць аматары гэтага віду спорту, якія і стануць першымі членамі федэрацыі.
Па задумцы, папулярызаваць гольф будуць і ў іншых раёнах вобласці, у некаторых з іх сваю зацікаўленасць у лабіяванні ідэі выказала мясцовая ўлада і прадстаўнікі аграэкатурызму.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…