Цяпер у гродзенскіх аматараў алкагольных напояў і шансона з’явілася новае месца, дзе яны змогуць праводзіць час. Першая ў горадзе чарачная адкрылася на месцы папулярнай у мінулым піўной забягалаўкі «Кубань».
Чарачная гэта піцейная ўстанова. З савецкіх часоў такія месцы служылі для хуткага задаволення алкагольнай смагі. У такіх месцах прадавалася выключна гарэлка ў разліў. Таму часта слова «чарачная» выклікае вобраз забягалаўкі з абшарпанымі сценамі. Але сучасныя чарачныя пайшлі наперад і маюць мала агульнага са сваімі савецкімі продкамі. У Гродне не сталі змяняць традыцыям: зрабілі ўсё як раней, толькі з больш чалавечым абслугоўваннем і інтэр'ерам.
«Адкрылі, бо ў горадзе няма ніводнай чарачнай. У такім месцы мы можам „вярнуцца“ ў 90-ыя і нават у больш раннія гады. У добрым сэнсе слова. У такой установе можна будзе расслабіцца з сябрамі, паслухаць шансон, перакусіць, выпіць. Галоўнае, што ўсё танна і даступна», — распавёў уладальнік установы Іван.
Знаходзіцца чарачная ў адным з самых «ваенных» раёнаў горада, ля вуліц Шчорса і Пралетарскай, дзе жыве шмат адстаўных афіцэраў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…