На «Мова Нанова Гародня» выступіць аўтар «Сямі камянёў» Аляксей Шэін

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» запрашаюць усіх ахвотных 24 кастрычніка на чарговыя заняткі, тэмай якіх будзе «Фэнтазі». Галоўным госцем гэтым разам стане аўтар кнігі «Сем камянёў» Аляксей Шэін.

На занятках размова пойдзе пра гісторыю фэнтазі. Слухачы даведаюцца, хто быў прадвеснікам і заснавальнікам канону, як жанр фэнтазі развіваўся ў сусветнай літаратуры, а таксама як ён выглядае ў сучаснай беларускай літаратуры.

У граматычнай часцы наведвальнікам прапануюць пазнаёміцца з правапісам галосных у складаных словах.

Уваход вольны!

Аляксей Шэін скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA). Арганізатар курсаў беларускай мовы «Моваведа». Пераможца літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024