Гродзенскія баскетбалісткі правялі 15 кастрычніка чарговыя гульні ў чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд. У Гродне “Алімпія” ўпэўнена абыграла «Гарызонт-2-РЦАР». А ў Мінску “Вікторыя” саступіла ўжо асноўнай камандзе “Гарызонта”.

Такія вынікі матчаў былі відавочнымі. “Алімпія” на сваёй пляцоўцы з лікам 94:31 разграміла другую каманду “Гарызонта”. Лепшай у складзе гродзенскай каманды стала Алена Голубева, якая набрала 20 ачкоў.

У Мінску баскетбалісткі “Вікторыі” былі зрынутыя чэмпіёнкамі краіны “Гарызонтам”. Яшчэ ў першай палове матчу гродзенскія дзяўчаты спрабавалі супрацьстаяць грознаму суперніку, але на другую палову сілаў не хапіла. Выніковы лік 91:49. Лепшай у складзе “Вікторыі” стала Ірына Краўчанка, якая набрала 8 ачкоў.