Навіны

«Лідсельмаш» не змог прабіцца ў элітны раўнд Кубка УЕФА па міні-футболе

Адна перамога і дзве паразы не дазволілі лідчанам прабіцца ў наступны раўнд Кубка УЕФА. Чэмпіён Беларусі заняў толькі трэцяе месца ў сваёй групе і завяршыў выступленне ў еўракубку.

Асноўны раўнд Кубка УЕФА, праходзіў з 12 па 15 кастрычніка ў Бялградзе. У першым матчы лідская каманда ўпэўнена абыграла грэцкую «Ацiну-90» з лікам 3:1. На наступны дзень футбалісты «Лідсельмаша» саступілі харвацкаму «Нацыяналу» (0:1).

У заключным матчы з сербскім клубам «Экономац» беларускую каманду задавальняла толькі перамога, але жаданага выніку «Лідсельмаш» не дабіўся і мінімальна прайграў суперніку з лiкам 1:0.

Такім чынам, лідчане скончылі выступленне ў групе на трэцім месцы. Барацьбу ў элітным раўндзе турніру працягнуць «Нацыянал» і «Экономац».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024