Без усялякіх праблем дзве самыя моцныя каманды краіны прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, які адбудзецца ў снежні.
У сераду, 12 кастрычніка, гродзенцы перайгралі сталічны Імпульс-БДУІР. Лепшым гульцом таго матчу стаў ветэран гродзенскай дружыны Дзмітрый Кузьмін, які не перастае здзіўляць ў свае 42 гады. У матчы з мінскай камандай ён набраў 15 ачкоў.
Праз дзень, 14 кастрычніка, гродзенскія баскетбалісты сустракаліся з леташнім срэбным прызёрам Кубка — магілёўскім «Барысфенам». Нягледзячы на годны супраціў, «Гродна-93» выйшаў пераможцам у сустрэчы. Лепшым у складзе гродзенцаў стаў Юрый Мішукоў, які набраў 27 ачкоў.
Дзякуючы двум перамогам, камандзе Андрэя Васiлеўкі атрымалася прабіцца ў фінал Кубка, дзе iм давядзецца сустрэцца з грознымі «Цмокi-Мiнск», якія таксама на сваім шляху не пакінулi шанцаў другім «Цмокам» і віцебскаму «Рубону».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…