Пад моцным ціскам паток вады працуе, нібы нож, але больш асцярожна. Вада не кранае сасуды, аперацыя праходзіць практычна без крыві, раны гояцца хутчэй, перадае АНТ.
У клініцы ўжо выпрабавалі тэхналогію на печані і падстраўнікавай залозе. Таксама разам з анколагамі выдалілі пухліну ныркі. Пацыент адправіўся дадому праз тры дні пасля аперацыі.
Аляксандр Камарэц, загадчык аддзялення хірургічнай панкрэаталогіі, гепаталогіі і трансплантацыі органаў і тканак Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы:
«Калі ўзяць хірургію печані, то самае грознае, падступнае ўскладненне гэта страта крыві. Таму мы, выкарыстоўваючы дадзены прыбор, мінімізуем дадзенае ўскладненне, часам на аперацыі не трэба пераліваць прэпараты крыві. Гэта, вядома, уплывае на хуткасць выканання аперацый, а таксама мінімізуе колькасць пасляаперацыйных ускладненняў. І пацыенты хутчэй вяртаюцца да сваёй паўсядзённай дзейнасці».
Падобныя ўмяшанні гродзенскія медыкі маюць намер праводзіць рэгулярна. У бліжэйшы час сілу вады выкарыстоўваюць падчас аперацыі на шчытападобнай залозе.
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…