Фота: Валер Юдзін
Гродзенскія электрыкі актыўна ўзяліся за замену лямпаў напальвання на святлодыёды ў вулічных і дваровых свяцільніках. Да канца гэтага года па-новаму запрацуюць ліхтары на 10 вуліцах Гродна, а ў наступным — ужо на 17, піша «СБ. Белорусь сегодня».
Любы чалавек зможа лёгка адрозніць святло ад звычайнай лямпы напальвання і святлодыёда. У першым выпадку яно прыглушана-жоўтае, у другім — белае і яркае. Для спецыялістаў гродзенскага прадпрыемства «Гарсвятло» прынцыповая розніца гэтых двух відаў лямпаў у тым, што святлодыёды спажываюць у два разы менш электраэнергіі і выпраменьваюць больш яркае святло.
Па словах дырэктара ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Гарсвятло» Алега Дабравольскага, сёння прыкладна 40% лямпаў на вуліцах горада — святлодыёдныя. Эканамічны эфект ад іх усталёўкі відавочны:
— У гэтым годзе мы ўстанавілі 700 святлодыёдных ліхтароў. Эканомія электраэнергіі ў цэлым па горадзе склала 4%. І гэта нягледзячы на тое, што павялічылася колькасць святлокропак і дадалося каля 40 кіламетраў электрасетак. Лёгка падлічыць, колькі мы эканомім на адной лямпачцы: лямпы напальвання магутнасцю 260−300 ват замяняем на святлодыёды ў 130 ват. Асветленасць паляпшаецца, а энергаспажыванне зніжаецца ў два разы.
Дарэчы, электрыкі паказваюць на яшчэ адну станоўчую асаблівасць новай тэхналогіі: калі звычайная лямпачка перагарае, то яе застаецца толькі выкінуць, а жыццё святлодыёда яшчэ можна падоўжыць.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…