Гарадскім дэрбі 12 кастрычніка стартаваў у Гродне ХХV чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жаночых каманд. Больш дасведчаная “Алімпія” абыграла маладую “Вікторыю”.

Лепшай у камандзе Аляксандра Шымкавяка стала Арына Масько, якая набрала 11 ачкоў. Варта адзначыць, што дзяўчына яшчэ ў мінулым сезоне выступала за “Вiкторыю”. Сярод падапечных Валянціны Навойчык рэзультатыўней астатніх апынулася Яна Яхнавец, набраўшая 12 ачкоў.

“Вікторыя” – “Алімпія” 41:94