У Астравец з Расіі едзе статар генератара вагой 500 тон

Расійская кампанія «Сілавыя машыны» адгрузіла статара турбагенератара магутнасцю 1200 МВт, выраблены для Беларускай атамнай станцыі. У камплекце з транспарціровачным мантажным абсталяваннем вага статара склала амаль 500 тон.

Абсталяванне пагружана на ўнікальны чыгуначны транспарцёр і адпраўлена на будаўнічую пляцоўку заказчыка. Яно прыбудзе на месца ў канцы кастрычніка бягучага года, паведамілі ў прэс-службе «Сілавых машын».

На сённяшні дзень «Сілавыя машыны» вырабілі і адгрузілі асноўны аб’ём турбіннага і цеплаабменнага абсталявання для першага энергаблока Беларускай АЭС. На станцыі актыўна ідуць працы па мантажы турбіны першага энергаблока, паралельна прыходзіць абсталяванне для другога блока.

Кантракт на выраб асноўнага абсталявання машыннай залы беларускай атамнай станцыі быў заключаны ў 2012 годзе. У адпаведнасці з яго ўмовамі «Сілавыя машыны» вырабяць і паставяць для АЭС дзве камплектныя турбаўстаноўкі, уключаючы хуткаходныя паравыя турбіны магутнасцю 1200 МВт кожная, кандэнсатары і абсталяванне дапаможных сістэм, а таксама два камплектных турбагенератары магутнасцю 1200 МВт з абсталяваннем дапаможных сістэм. Акрамя таго, спецыялісты «Сілавых машын» выканаюць шэф-мантаж пастаўленага абсталявання.

«Сілавыя машыны» вырабілі таксама асноўнае энергетычнае абсталяванне машынных залаў Ленінградскай АЭС-2 і Новаваронежскай АЭС-2, якія будуюцца па такім жа праекце, як БелАЭС. Гэта расійскі праект «АЭС-2006» з рэактарам ВВЭР-1200.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025