Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы» запрашаюць мясцовых актывістаў атрымаць практычныя кансультацыі па тым, як дасягнуць выніку і зрабіць сваю грамадскую ініцыятыву паспяховай.
Нашы кансультацыі дапамогуць вам даведацца:
— як эфектыўна прасоўваць грамадскія інтарэсы, пісаць афіцыйныя звароты, запыты і г. д.;
— куды трэба звяртацца па пэўных адвокасі-пытаннях;
— якія сферы кампетэнцый маюць мясцовыя ўлады; як уплываць на прыняцце рашэнняў;
— як фармуюцца і размяркоўваюцца мясцовыя бюджэты;
— якія правы маюць грамадзяне на атрыманне інфармацыі аб працы дзяржустаноў;
— як агулам працуе сістэма дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.
Каб атрымаць кансультацыю, запоўніце форму і дашліце на адрас: [email protected].
Кансультацыі будуць праходзіць дыстанцыйна ці вочна (вырашаецца ў кожным канкрэтным выпадку ў адпаведнасці з магчымасцямі экспертнай сеткі SYMPA).