У Гродне 13 кастрычніка прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе мясцовы «Нёман» прымаў сваіх абласных суседзяў ХК «Ліда». У напружанай барацьбе гаспадары ўсё ж здолелі абыграць гасцей з лікам 3:1.
У гульні з «Лідай» гродзенцам не ўдалося разысціся, як яны гэта рабілі ў папярэдніх матчах. Супернік да гульні старанна падрыхтаваўся.
У першым перыядзе «Нёман» здолеў закінуць адну шаайбу, аўтарам яе стаў Арцём Кіслы.
Калі ў першым перыядзе гродзенцам удавалася шмат на пляцоўцы, то ў другім госці не дазвалялі гаспадарам рабіць такога. У самым пачатку перыяду Максім Шырокаў забіў хуткі гол, але «Лiда» адказала праз 4 хвіліны — вызначыўся Аляксандр Захаранка. Астатнi час другой дваццаціхвілінкі прайшоў ва ўпартай барацьбе і практычна без кідкоў.
У трэцім перыядзе гродзенцы цалкам завалодалі ініцыятывай і толькі ў канцоўцы здолелі даціснуць свайго суперніка. Кропку ў матчы паставіў Сяргей Дарафееў.
Галы:
07.10 1:0 — Кіслы (Коршунаў)
20.43 2:0 — Шырокаў (Лісічкін, Марчанка)
24.36 2:1 — Захаранка (Валько, Арлюк)
57.14 3:1 — Дарафееў (Лаканен, Маркоўскі,-бол.)
Пасля перамогі над «Лідай» гродзенцы здолелі падняцца на радок вышэй у турнірнай табліцы. І зараз каманда Сяргея Пушкова з 24 ачкамі ў актыве займае 4-е месца.
Праз два дні, 15 кастрычніка, «Нёман» зноў сустрэнецца з «Лідай», толькі матч пройдзе для гродзенцаў на выездзе.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…