У верасні на адным з гарадскіх каналаў выйшаў шэраг пілотных выпускаў праграмы «Гродненский календарь». Гараджан штодня знаёмілі з самымі цікавымі падзеямі ў гісторыі Гродна, а краязнаўца Віктар Саяпін падбіраў для кожнага выпуску ўнікальныя фатаграфіі і відэаматэрыялы. Але ўжо больш за тыдзень праграма не выходзіць — ёй патрэбна грашовая падтрымка гродзенцаў.
Калектыў праекта атрымаў шмат станоўчых водгукаў. Многія гледачы прапанавалі рабіць больш разгорнутыя апісанні асобных падзей. Але апошні выпуск «Гродненского календаря» выйшаў 4 кастрычніка. Каб працягнуць працу, камандзе патрэбна фінансаванне. Актыўныя гродзенцы размясцілі праект на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by.
«Як і любы нармальны гродзенец, я вельмі люблю наш горад. Хочацца, каб пра яго багатую гісторыю ведала як мага больш людзей. Акрамя замкаў і храмаў, у нас шмат цікавага, але далёка не ўсе пра гэта ведаюць. Колькі сусветных знакамітасцяў родам адсюль!», — сказала рэжысёр праграмы Наталля Шматко.
Падтрымаць праграму, якая цалкам можа быць візітоўкай самабытнага Гродна, можа любы жадаючы. Як дапамагчы праекту, можна даведацца тут. А па ўсіх пытаннях звяртацца сюды.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…