У драматычным тэатры праходзіць выстава прысвечаная 150-годдзю Льва Бакста. Аўтарамі 30 прац, якія выстаўлены ў фае, з’яўляюцца навучэнцы мастацкіх устаноў Гродзеншчыны. Пасля гэтай выставы, большую частку твораў прадставяць таксама ў Парыжы.
Усяго на конкурс, арганізаваны каледжам мастацтваў і аддзелам культуры аблвыканкама, было заяўлена больш за 60 прац, звязаных з жыццём і творчасцю вядомага мастака. Адбор прайшлі толькі 30 лепшых прац.
Па ініцыятыве ЮНЭСКА 2016 год абвешчаны «Годам Бакста». Вядома, што з 21 па 25 лістапада лепшыя творы гродзенскіх мастакоў будуць экспанавацца ў штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Парыжы.
Леон Бакст (сапраўднае імя Леў Розенберг) нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне, у сям'і габрэйскага вучонага-талмудыста. Яго талент раскрыўся ў поўнай меры ў Парыжы.
У Гродне імем знакамітага мастака названая вуліца, якая знаходзіцца на гарадской акраіне — у пасёлку Фабрычным.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…