Цяпер студэнтам, якія вучацца ў цэнтры Гродна, не трэба будзе бегаць і шукаць месца, дзе раздрукаваць дакументы, выпіць чаю, скарыстацца камп’ютарам і зайсці ў інтэрнэт. Новы мінімаркет “Зачёт” па вуліцы Леніна створаны менавіта для іх.

Уладальнік установы Дзмітрый пачаткова хацеў проста акдрыць фотастудыю і ксеракс. Але калі засталося шмат вольнага месца, мужчына задумаўся, як яго правільна выкарыстаць.

У інтэрнэце ён запытаўся, што рабіць са свабоднай плошчай i нейкі незнаёмец з Расіі параіў сумясціць фотастудыю з буфетам, бо ў ягоным горадзе гэта карысталася попытам. Дзмітрый вырашыў здрабіць такое і ў Гродне.

“Усё, што трэба студэнтам, у нас будзе. Акрамя паслуг – ксеракс, фота, друк, продаж канцтавараў – яны змогуць скарыстацца бясплатна камп’ютарам, зайсці ў інтэрнэт, а за пэўную суму выпіць чаю з чымсьцi салодкім. Так мы сумяшчаем краму з буфетам”.

Адкрыецца мiнiмаркет “Зачёт” цягам бліжэйшага тыдня.