Чарговы гучнай перамогай скончыўся матч гарадзенскага «Нёмана». У Гродне 8 кастрычніка каманда Сяргея Пушкова разграміла наваполацкі «Хімік» з лікам 9:1.
У складзе гарадзенцаў хет-трык на свой рахунак запісаў Вячаслаў Лісічкін, дублем адзначыўся Аляксандр Жыдкіх. Таксама па шайбе закінулі Арцём Кіслы, Гжэгаж Пасют, Ягор Сцяпанаў і Сяргей Дарафееў.
Шайбу прэстыжу, у канцы другога перыяда ў гасцей закінуў Іван Патаяла.
Галы:
07.32 1: 0 — Лісічкін (Рэмезаў, Жыдкіх)
12.41 2: 0 — Кіслы (Пасют, Лаканен)
14.02 3: 0 — Лісічкін (Дадонаў, Жыдкіх)
20.34 4: 0 — Лісічкін (Рэмезаў)
21.29 5: 0 — Дарафееў (Пасют, Маркоўскі, — бол.)
23.00 6: 0 — Жыдкіх (Лісічкін, Марчанка, — бол.)
34.41 7: 0 — Сцяпанаў (Дарафееў, Мянцюк)
36.52 8: 0 — Пасют (Кіслы, Лаканен)
39.33 8: 1 — Потояло (Калугін)
54.47 9: 1 — Жыдкіх (Рэмезаў)
Пасля пераможнага матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пракаментаваў гульню сваёй каманды.
— Госці стараліся і малайцы, што не сумуюць. Але за нас я рады: перад гульнёй планавалі не змякчыць запланаванага і, у прынцыпе, усё запланаванае хлопцы выканалі. Шмат гулялі ў атацы, гэта тое, чаго нам часта не хапае ў некаторых матчах. Мы засталіся задаволеныя выкананнем пастаўленых задач, а гэта самае галоўнае.
— Сяргей Міхайлавіч, вось гэтыя гульні, калі забіваюць 9 шайб і больш, не выбіваюць хлопцаў з рытму перад больш сур’ёзным супернікам?
- Гэта тое, пра што мы гаварылі яшчэ на мінулай прэс-канферэнцыі. Тады пыталіся пра матывацыю, а я сказаў, што мы наладжваем рабят на правільнае выкананне таго, што яны павінны рабіць. Сочым за гэтай справай. Галоўнае, каб быў малюнак у гульні, нават тыя галы, што сёння забіваліся — гэта вынік нейкіх запланаваных камбінацый. Вядома, на сённяшні дзень супернік у нас быў не гэтак моцным і прычыну гэтага мы ўсе ведаем, на жаль, нам даводзіцца пра гэта казаць… Тое, што адбываецца сёння ў Наваполацку — шкада ўсю гэту справу… Але мы рыхтуемся далей да будучых матчаў.
Цяпер «Нёман» дзеліць з «Дынама-Маладзечна» 4 і 5 радок у турнірнай табліцы. У каманд па 21 ачку ў актыве, толькі ў «зуброў» на адзін матч менш згуляна.
Што тычыцца наступнай гульні гарадзенцаў, то чырвона-чорныя правядуць яе ў чацвер, 13 кастрычніка, у Гродне, дзе будуць прымаць сваіх суседзяў - ХК «Ліда».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…