У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.
Устаноўкай сонечных батарэй займалася мінская фірма «Медыум», якая ўсталёўвае падобныя канструкцыі па ўсёй Беларусі. Майстар фірмы Уладзімір кажа, што за такой тэхналогіяй здабычы электраэнергіі будучыня.
«Чатыры панэлі змогуць даваць каля 150 кВт у месяц. Калі будзе сонца ўвесь час, то будзе адпаведна больш энергіі. Штомесяц кірха з прыбудовай выпрацоўвала каля 260 кВт. Пасля поўнага запуску сістэмы лютэране змогуць атрымліваць каля 50% энергіі за кошт сонца. Калі ў будучыні ўсталююць яшчэ столькі ж панэляў, то змогуць выходзіць і на поўную самаакупнасць».
Пастар лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў адзначыў, што атрыманне энергіі ад таго, што дае Бог, гэта той шлях, якога яны і прытрымліваюцца.
«Асноўная частка працы зробленая, сістэма можа функцыянаваць. Цалкам мы яе запусцім пасля рамонту ў памяшканні. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца да Новага года.
Нават у дрэннае надвор’е частка энергіі за кошт ультрафіялету будзе паступаць. Спадзяемся, што сістэма сябе акупіць на працягу 2−3 гадоў. У будучыні, пры добрым раскладзе, пашырым панэлі і выйдзем на самаакупнасць — для нас гэта важна. Адзін толькi арган паглынае велізарную колькасць энергіі".
Па стане на кастрычнік 2016 года ў Беларусі ўжо больш за 450 аб’ектаў, на якіх ўстаноўлены сонечныя батарэі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…