Фота: sputnik.by
Ацяпленне ў Гродне могуць уключыць да канца гэтага тыдня. Пра гэта 4 кастрычніка на аператыўнай нарадзе паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, піша Белта.
Ужо да канца гэтага тыдня ў сувязі з умовамі надвор’я ў Гродне можа быць уключана ацяпленне. Першым цяпло прыйдзе ва ўстановы адукацыі, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя аб’екты.
«Напрыклад, у мінулым годзе цяпло мы далі ўжо 6 кастрычніка. Потым у сувязі з пацяпленнем яго дзе-нідзе адключалі. Гэта не таннае задавальненне, таму кіраўнікі ўстаноў павінны ставіцца да яго расходавання рупліва. Аднак руплівасць не павінна ісці на шкоду дзецям», — адзначыў Мечыслаў Гой.
Цяпло ў гэтым сезоне будуць уключаць па адпрацаваных правілах: спачатку ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных установах, а таксама ў аб’ектах сацыяльнага забеспячэння і музеях, калі сярэднесутачная тэмпература на вуліцы плюс 10 градусаў і ніжэй трымаецца на працягу пяці дзён. У жылыя дамы цяпло прыйдзе, калі сярэднесутачная тэмпература на вуліцы на працягу пяці дзён будзе ніжэй за плюс 8 градусаў.
Старшыня гарвыканкама падкрэсліў, што ў Гродне завершаны арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы аб’ектаў да сезону 2016/2017. Усе арганізацыі, незалежна ад формаў уласнасці, заявілі пра гатоўнасць да пачатку ацяпляльнага перыяду. Пашпарты гатоўнасці аформілі 100% спажыўцоў цеплавой энергіі і 100% цеплакрыніц.
Па дадзеных сіноптыкаў, да канца тыдня ў рэгіёне пахаладае. Ноччу будзе плюс 2−7 градусаў, днём паветра прагрэецца да 5−10 градусаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…