«Гродна Азот» і «Краснасельскбудматэрыялы» — у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі

Вытворца грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў МАЗ узначаліў спіс самых стратных ААТ па выніках I паўгоддзя 2016 года, сведчаць дадзеныя Мінфіна. Кампанію МАЗу склалі такія буйныя вытворцы, як «Гродна Азот» і «Краснасельскбудматэрыялы», піша doingbusiness.by.

Другое месца па памеры атрыманых у I паўгоддзі страт заняў вытворца мінеральных угнаенняў «Гродна Азот». За шэсць месяцаў чыстыя страты кампаніі склалі BYN 45,4 млн, хоць па выніках аналагічнага перыяду мінулага года яна спрацавала з чыстым прыбыткам у памеры BYN 25,0 млн. Выручка кампаніі ў студзені-чэрвені вырасла нязначна, усяго на 5,3%, да BYN 670,9 млн.

Адна з прычын пагаршэння фінансавага стану «Гродна Азот» — падзенне паставак азотных угнаенняў на знешнія рынкі ва ўмовах нестабільнага попыту. Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у студзені-ліпені экспарт азотных угнаенняў у фізічным выражэнні скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 22,8%, да 151,3 тыс.тон, у вартасным выражэнні экспарт скараціўся на 42,3% і склаў USD 69,5 млн.

На трэцім месцы ў ліку самых стратных ААТ апынуўся цэментны завод «Краснасельскбудматэрыялы». Па выніках студзеня-чэрвеня страты прадпрыемства склалі BYN 25,5 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 75,9%. Выручка завода за шэсць месяцаў таксама скарацілася на BYN 10,0 млн, да BYN 100,4 млн.

Рост страт і падзенне выручкі зафіксавалі па выніках I паўгоддзя і два іншыя вытворцы цэменту — «Крычаўцэментнашыфер» і «Беларускі цэментны завод». Адмоўна на паказчыках прадпрыемстваў адбіліся выплаты па знешніх даўгах, нестабільны попыт на прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках.

Агульны аб’ём паставак цэменту на ўнутраны і знешні рынкі з улікам дынамікі вытворчасці і запасаў скараціўся па выніках сямі месяцаў, паводле ацэнак агенцтва «Бізнес-навіны», на 6,5%, або прыкладна на 180 тыс. тон у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Пры гэтым першую палову 2016 года заводы працавалі фактычна з нулявой рэнтабельнасцю з-за падзення коштаў.

Па-ранейшаму ў цэментнай галіны назіраецца высокая дэбіторская запазычанасць, якая трымаецца на ўзроўні BYN 100 млн. Дадатковым фактарам уплыву на паказчыкі дзейнасці заводаў у студзені-чэрвені сталі незапланаваныя рамонтныя работы, што прывяло да скарачэння вытворчасці і паставак прадукцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025