Новы закон аб забароне абортаў, які разглядае польскі сейм, выклікаў у краіне сур’ёзныя дыскусіі. Жанчыны, якія лічаць поўную забарону абортаў парушэннем сваіх рэпрадуктыўных правоў, заклікалі правесці 3 кастрычніка акцыю «чорны панядзелак». У Гродне іх падтрымала маладая мастачка Яна Шостак — тая самая, што стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму пасланню Папу Рымскаму Францішку.
Яна прыйшла з бацькам пад польскае консульства, апранутая ў чорнае, трымаючы ў руках чорную паперу — сiмвал траўру.
«Прыйшлi выказаць сваю салiдарнасць, паколькi мы з’яўляемся беларускiмi палякамi i польскiмi беларусамi — тутэйшымi, адным словам. Мы, канешне, як усе людзi, супраць абортаў, але ў чалавека мусiць быць выбар. Кожны мае мець права вырашаць: што ў жыццi рабiць, куды iсцi, што выбiраць. Гэта адзнака дэмакратычнага грамадства», — кажа Яна, якая з’яўляецца веруючай каталічкай.
Маладая мастачка праславілася на ўвесь свет, калі на сустрэчы валанцёраў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве выцягнула плакат з нумарам свайго тэлефона і надпісам «Papa, call me».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…