Прыборы для гусенічнага транспарту — генератары і рэгулятары напружання — затрымалі польскія мытнікі ў пункце пропуску Баброўнікі, паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.
44-гадовы кіроўца беларускага грузавіка правозіў 10 прыбораў, якія выклікалі падазрэнні ў мытнікаў. У выніку дэтальнага кантролю высветлілася, што гэта прыборы для баявых машын, для абароту якімі трэба мець адмысловы дазвол. Яго на было, таму прыборы затрымалі.
Справу пад наглядам Акруговай пракуратуры ў Беластоку вядзе Агенцтва Унутранай Бяспекі Польшчы.
За абарот тавараў, якія маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы ды міжнароднага міру і бяспекі, пагражае ад году да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…