Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне ў жніўні набыло шэсць відэарэгістратараў для кантралёраў грамадскага транспарту. Цяпер усе праверкі пасажыраў на наяўнасць праязных білетаў будуць запісвацца на відэа, а пасля працоўнага дня іх будуць архіваваць у інфармацыйнай базе, паведамілі ў ГТУ.
У кожнай брыгады кантралёраў будзе такі прыбор, які будзе фіксаваць выяву і гук у час праверкі. Наяўнасць відэарэгістратараў павінна дапамагчы пазбегнуць канфліктаў і вырашаць спрэчныя сітуацыі, калі такія паўстануць.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…