Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне ў жніўні набыло шэсць відэарэгістратараў для кантралёраў грамадскага транспарту. Цяпер усе праверкі пасажыраў на наяўнасць праязных білетаў будуць запісвацца на відэа, а пасля працоўнага дня іх будуць архіваваць у інфармацыйнай базе, паведамілі ў ГТУ.

У кожнай брыгады кантралёраў будзе такі прыбор, які будзе фіксаваць выяву і гук у час праверкі. Наяўнасць відэарэгістратараў павінна дапамагчы пазбегнуць канфліктаў і вырашаць спрэчныя сітуацыі, калі такія паўстануць.

kontrol-1