Школай паехалі ў вандроўку да Коўна. Стылёвая ад гэтага і нейкая не савецкая, як тады ўяўлялася, сучасная архітэктура і будынкі старога гораду, якія моцна адрозніваліся не толькі ад Гродна, але нават ад сталіцы Літвы — Вільні. Моцны пах кавы і чакаляды ў кавярні. Але запомнілася вандроўка не гэтым.

Зайшлі ў краму ў Коўне пасля музею чарцей. Адразу стварылі вялізную чаргу. Стаімо, разважаем між сабой, хто колькі палак каўбасы будзем браць. А тут да чаргі падыходзіць такая бабулька з невялікай дзяўчынкай і пытаецца ў прадавачкі 200 грамаў адрэзаць ёй малочнай каўбасы на бутэрброды.

Мы ажно пераглянуліся між сабой. Во зажралася! Дзвесце грамаў ёй! Палку, тры, пяць — гэта для нас было зразумела, а адрэзаць ад цэлай каўбасы кавалачак? Мы нават не ведалі што так можна зрабіць…

Мяне дагэтуль цікавіць, чаму пры ўсёй знешняй паспяховасці і ўладкаванасці жыцця ў СССР, нас так моцна клапацілі надзвычай простыя рэчы і заўсёднае пытанне дзе дастаць?

150_200каўбасы