Пірожныя мне не падабаліся, хоць было іх удосталь, асабліва ў форме кошыка. Кошык быў зроблены з пясочнага цеста, усярэдзіне было цёмнае яблычнае варэнне, а ўпрыгожаны быў крэмавымі кветкамі. Яшчэ смакавала мне каўрыжка. Часам яна была з праслойкай таго самага яблычнага варэння, але мне падабалася каўрыжка чыстая.

Затое была адна смаката якую любілі і часта рабілі ўсе мае знаёмыя. Гэта кукурузныя палачкі залітыя расплаўленымі цукеркамі “Ириски”. Асобна кукурузныя палачкі, калі на іх было дастаткова цукровай пудры і ірыскі, калі яны жаваліся, – былі файныя. Але разам яны заўсёды былі надзвычай смачнымі.

У рондалі на масле разагравалі ірыскі і залівалі гэтым месівам раскладзеныя кукурузныя палачкі. Ставілі ў халоднае месца і потым жэрлі адразу, бо спыніцца было немагчыма! Хоць і грызці было часта складана і выбрудзіцца было лёгка, але толькі гэта.

Для таго, каб пакашатаваць гэтую смакату, якая каштавала капейкі, заставалася толькі натрапіць на кукурузныя палачкі, якіх чамусьці не заўсёды завозілі… Чаму?

150iryiskikukuruznyiyapalachki

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкія смачнюхі