У Парэччы ў нас былі «ваенныя зборы» — лагер з маршыроўкамі і капаннем акопаў.
І відаць было як ваенрукі з розных школаў спаборнічаюць між сабой. Мы свайго недалюблівалі яшчэ ў школе, а тут ён зусім зляцеў з катушак… То мы яму рабілі ўсё на зло. Як вынік толькі ён не атрымаў грамату якую рыхтавалі самі хлопцы сваім ваенрукам і мала не плакаў.
Тады прыйшлі да нас пару камсамольцаў «із обласці» ды кажуць, што трэба і нашаму зрабіць грамату. Мы былі супраць. Але мой сябар-металіст, які надзвычай добра маляваў чарапы, пагадзіўся намаляваць.
Аркуш ён размяляваў зоркамі рознага памеру, а далей напісаў падзяку і вайсковай пражкай зрабіў пячатку.
Грамата выглядала стылёва! Мы пачалі на яго рычаць, а ён нам: «Прыгледзьцеся да зорак!» Аказалася, зоркамі ён напісаў «КАЗЁЛ». Але гэта было незаўважна, калі спецыяльна не ўглядацца.
З ранку камсамольцы перадалі грамату ад нас ваенруку і мы бачылі з якім гонарам ён паказваў зайздросным калегам пасведчанне ад нас, што ён казёл.