«Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния»

Кодэкс будаўніка камунізма, п. 3

Залезлі мы неяк падлеткамі ў сад нашага суседа па грушы, ды нас злапалі.

Прывялі мяне да бабулі і ўсё чыста расказалі. Яна толькі запытала ці так было. Сказаў, што так. Бабуля паабяцала, што мяне пакарае, і калі суседзі сышлі, узяла пугу і ўпершыню моцна перацягнула па маім азадку.

Было вельмі балюча. А бабуля да мяне:

— Дзетачка, не крадзі ў людзей! Гэта грэх вялікі! Не крадзі ў людзей!

Я хацеў хоць неяк апраўдацца і нагадаў ёй, як Змітручок тыдзень таму ўзяў кола з мехдвара і паставіў сабе на воз. Усе ведалі пра гэта, але ніхто і слова яму не сказаў. Я ведаў, што бабуля таго Змітрука не любіць і чакаў ад яе падтрымкі. А бабуля мне:

— Я табе кажу грэх велькі ў людзей красці, а ён у гасударства ўзяў. А што з тым гасударсцвенным колам? Згніло б на надворку лежачы… А ён збярог народную-гасударсцвенную собсцвеннасьць!

ne-kradzi