Дзеці - наша ўсё! Асноўны пасыл дашкольных установаў у савецкі час. Па большасці гэтага пасылу прытрымліваліся. Найлепш гэта адчула наша сям’я падчас арганізацыі ранішніку ў малодшай групе садка куды хадзіла мая малодшая сястра.
Памятаю, як мая сястра рыхтавалася да першага ў сваім жыцці ранішніка. Разам усёй сям’ёй мы развучвалі з малой словы. Малюпаха вучыла вызначаны вершык, паўтарала спевы і паказвала нам, як яны ўсе разам будуць танцаваць… Рыхтавалі касцюм, завязвалі аграмадныя белыя банты…
І вось за дзень да першага ранішніка мама прыходзіць ды кажа:
— Нічога не разумею, загадчыца папрасіла бацькоў не прыходзіць на ранішнік. Бо ранішнік будзе справаздачны і будуць ацэньваць працу выхавацелек. Таму, каб дзеці не адцягвалі сваю ўвагу на бацькоў, лепш нам не прыходзіць… Для каго робяць гэты ранішнік?
У дзень правядзення ранішніка толькі некалькі «несазнацельных мамашаў», сярод якіх была і наша, назіралі з калідора за першым выступам іх дзетак праз шчыліну ў прыадчыненых у залу дзвярах.