С — Стары Замак. 5 фактаў пра замак, які не раз змяняў свой выгляд

Стары замак з’яўляецца адным з неад’емных архітэктурных помнікаў Гродна. Нягледзячы на пажары і войны, ён захаваўся да нашых дзён і зараз перажывае чарговае пераўтварэнне. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» мы ўзгадалі пяць цікавостак пра месца, дзе пачыналася гісторыя Гродна.

Стары замак. Малюнак: Ігар Варкулевіч.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

1. Забудоўваць Замкавую гару пачалі ў Х стагоддзі

Паселішча на Замкавай гары пачалі забудоўваць яшчэ ў Х ст. Спачатку гэта было ўмацаванае паселішча гараджан. Яно было аточана драўлянымі сценамі-гароднямі. Пасля пажара ў апошняй чвэрці ХІІ ст., які знішчыў ранейшыя гародні, гродзенцы пабудавалі абарончыя муры. У самых важных для абароны месцах іх збудавалі з плінфы.

У цэнтры дзядзінца, дзе месцілася Ніжняя царква, было скрыжыванне дзвюх вуліц. Яны былі засцелены дрэвам, а іх шырыня складала два метры. Адна вуліца вяла з поўдня на поўнач, другая з усходу на захад. Пры скрыжыванні вуліцы ўтваралі невялікую плошчу, каля якой знаходзіўся княскі церам.

2. Крыжакі нават не паспрабавалі штурмаваць замак

У часы княжання Вітаўта, пасля чарговага пажара ў 1398 годзе, было вырашана больш не ўзводзіць драўляныя пабудовы, а збудаваць мураваны абарончы замак. Новазбудаваная гатычная крэпасць мела пяць вежаў. Для ўмацавання сцен фундамент з вялікіх камянёў і раствора заклалі на глыбіню метра. Абарончыя сцены дасягалі вышыні 6−8 метраў.

Будаўніцтва скончылася прыкладна ў 1400 годзе. А ў 1402 і 1403 гадах адбыліся апошнія набегі крыжакоў на Гродна. Яны нават не спрабавалі пайсці на штурм замка. Пацярпелі толькі ваколіцы горада.

3. Пры Баторыі замак не згубіў сваіх абарончых функцый

Замак часоў Вітаўта амаль цалкам быў разбураны пасля перабудовы палаца для караля Стэфана Баторыя. Каралеўскі палац быў пабудаваны нанова ў стылі рэнесансу.

Нягледзячы на гэта, новы будынак не губляў сваіх абарончых функцый. Сцены палаца былі тоўстыя. У будынку адсутнічаў парадны вестыбюль. Сцены паўкруглых скляпенняў першага паверха былі зроблены з цэглы і атынкаваны. Падлогу таксама выклалі з цэглы. Дзверы былі дубовыя, а таксама жалезныя.

4. Большая частка самага старога моста ў Беларусі знаходзіцца пад зямлёй

Каменны мост, які вядзе да Старога замка, з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі. Яго пабудавалі ў 1580−1590-х гадах. На гравюры Цюндта (1568 г.) мост яшчэ драўляны, а на гравюры Макоўскага (1600 г.) — ужо каменны. Гэты мост замяніў драўляны насціл, які злучаў замак і каралеўскія тэрыторыі на месцы сучаснага Новага замка.

Апоры моста зрабілі ў выглядзе каменнай «скрыні», запоўненай унутры пяском. З-за таго, што апоры заглыбленыя ў грунт на 6−9 метраў, большая частка моста знаходзіцца пад зямлёй.

5. Рэканструяваць Стары замак планавалі яшчэ ў мінулым стагоддзі

Першы раз пра рэканструкцыю замка пачалі гаварыць у 20-я гады ХХ ст. У 1928 годзе нават распачалася падрыхтоўка да рэстаўрацыі. Да пачатку Другой сусветнай вайны паспелі правесці толькі археалагічныя раскопкі і кансервацыйныя працы. Пасля вайны, у 1950-я гады, адрамантавалі фасады замка.

Маштабныя работы на тэрыторыі Старога замка распачалі восенню 2017 года. За аснову рэканструкцыі ўзялі праект мінскага архітэктара Уладзіміра Бачкова. Гэты праект выклікаў шмат спрэчак сярод гісторыкаў. У час першай чаргі рэканструкцыі рэстаўравалі браму, галерэю паміж ёй і палацам, а таксама вежу.

Падчас другой чаргі плануюць рэстаўраваць палац. На завяршаючым этапе — сцены над Нёманам і ўнутраны двор. Паводле задумкі, замак павінен выглядаць так, як у часы Стэфана Баторыя.

Поделиться

Последние записи

Самим решать, где будут дорога и школа. Сравнили, как организовано местное самоуправление в Польше и Беларуси и какая система эффективнее

Где построить дорогу, как оборудовать школу, когда включить отопление и пустить ли новый маршрут пригородного…

14 апреля 2025

Миллиарды евро — Варшаве, миллионы — Минску. Сравнили, как Польша и Беларусь использовали европейские гранты

«Евросоюз нам не нужен!» Этот нарратив популярен не только у белорусской пропаганды, но и у…

9 апреля 2025

Порезали платье, бросали пирожные. Власти хотят бороться с буллингом, а учителя его не замечают

Белорусские власти начали обращать внимание на школьный буллинг. Через Telegram-каналы и рассылки в школьных Viber-чатах…

7 апреля 2025

С одной березы — до 200 литров. Как белорусам добыть березовый сок на родине и в эмиграции

Добывать березовый сок весной — белорусская традиция, в каждом лесничестве его можно купить за копейки.…

3 апреля 2025

Три Беловежские пущи. Как ограждения на границе меняют лес и животный мир в Беларуси, Польше и между заборами

Беловежская пуща сегодня разделена на две, а на самом деле на три части: белорусскую, польскую…

31 марта 2025

«Тренд — качалочка, здоровье». Задали одни и те же вопросы металлистам из Беларуси и Польши

Уже несколько десятилетий метал-музыка объединяет людей не только одних музыкальных пристрастий, но и схожего мировоззрения.…

26 марта 2025