Старажытны цэнтр Гродна сустракаў каралёў і сельскагаспадарчыя кірмашы, бачыў перажыў войны і разбурэнні, аднаўленні і рэканструкцыі. Калі Рынак стаў найважнейшым месцам у цэнтры горада і чаму ім застаўся, чытайце ў новым матэрыяле «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў пра адметных гродзенскіх асобаў, месцаў ці з’яваў.
Пра рынкавую плошчу ў Гродне ўпершыню ўзгадваецца ў дэкрэце Вітаўта 1389 года. На той час плошча не мела стратэгічнага ўплыву на жыццё горада. Гэта была невялікая гандлёвая пляцоўка квадратнай формы, якая размяшчалася каля касцёлу — Фары Вітаўта. Больш важнымі былі два рынкі каля Старога замка. Статус гандлёва-рамеснага цэнтра горада месца атрымала ў ХVI стагоддзі. Пра гэта сведчыць «рэестр вымярэнняў», які стварылі прадстаўнікі гродзенскага староства ў 1560−61 гг. Згодна з дакументам, цэнтр горада перамясціўся на ўсход ад замка.
Да рынкавай плошчы вялі восем вуліц. Частка з іх — працяг гандлёвых дарог, што ішлі праз Гродна з Вільні, Варшавы ды іншых месцаў. Падобныя камунікацыйныя рашэнні выкарыстоўвалі у́ многіх сярэднявечных гарадах Заходняй Еўропы.Такое размяшчэнне вуліц было зручным для перавозчыкаў тавару, не парушала нармальнага функцыянавання рынкавай плошчы і не замінала гараджанам.
Гродзенская Рынкавая плошча злучалася са Старым замкам вуліцай Замкавай. Такое ўладкаванне наўпроставана злучэння месца размяшчэння ўлады і месца гандлю таксама характэрна для сярэднявечных еўрапейскіх гарадоў.
Адметным для плошчы стала ХVI стагоддзе. У 1531 годзе тут пабудавалі гарадскую ратушу. Ад 1560 года жыхары маглі бавіць час у першай гродзенскай карчме. Яна стаяла на месцы сучаснага дома № 1 па вуліцы Савецкай. У 1580 годзе на Рынку пабудавалі палац Баторыя. У XVII стагоддзі плошчу ўпрыгожыў яшчэ адзін будынак — палац Радзівілаў. У XVIIІ стагоддзі насупраць Фары Вітаўта пачаў дзейнічаць езуіцкі касцёл. Завяршылася архітэктурнае фармаванне цэнтральнай часткі Гродна ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў будаўніцтвам дома Мураўёва ды двухпавярховай забудовай уздоўж вуліц.
Зараз на месцы Рынка знаходзіцца Савецкая плошча. Палац культуры тэкстыльшчыкаў з’явіўся на ёй у 1959 годзе, а ў 1961 улады пастанавілі знесці Фару Вітаўта.
Напрыканцы ХVI стагоддзя Жыгімонт III скарэктаваў падатковую сістэму горада. У ёй з’явіўся падатак на вазы з цяжкімі грузамі - аналаг сенняшняга дарожнага збору. Згодна з новымі правіламі чужаземцы мусілі плаціць рынкавыя паборы. Таксама кароль вызваліў горад ад прыпынкаў ваенных.
Рынкавая плошча перажывала ўзлёты і падзенні разам з эканомікай горада. У ХVIІ і ХVIІI стагодзі горадам авалодвалі шведы і расейцы. У выніку войнаў і пажараў гаспадарка была моцна зруйнаваная.
Каб спрыяць аднаўленню горада, манархі Рэчы Паспалітай вырашылі праводзіць тут кожны трэці Сойм дзяржавы. Першы гродзенскі Сойм прайшоў у 1678 годзе. Большая частка паслоў з яго з’ехала. Яны скардзіліся на «невыгодныя ўмовы ў зруйнаваным мясце».
Новы росквіт Рынка і Гродна звязаны з дзейнасцю Антонія Тызенгаўза. «Пад уплывам яго дзейнасці змяніўся выгляд горада: з беднага горада, які ажываў толькі падчас правядзення ярмаркаў і сеймаў, пераўтварыўся ў сільны людны горад з моцнай гаспадаркай і актыўным культурным жыццём», — пісала пра гэта газета «Гродна» мясцовай суполкі «Гістарычны гурток» у 1936 годзе.
Ад таго часу Рынак змяняў назвы, але трацыцыйна заставаўся цэнтральным месцам Гродна.
У 2006 годзе выгляд Савецкай плошчы значна змяніўся. Большую частку старога скверу перакрылі брукам, а саму плошчу значна пашырылі. Працы па рэканструкцыі пачалі без папярэдніх археалагічных раскопак. Тады на абарону гістарычнага цэнтра выходзілі актывісты і гісторыкі з Гродна і Мінска. Ім удалося спыніць бульдозеры і абараніць ад разбурэння частку фундаментаў палацу Радзівілаў. Гэтыя пабудовы закансервавалі і пакінулі пад плошчай. Мачыма, у будучыні з’явіцца шанец на іх аднаўленне.
Хватает ли в центре Гродно продуктовых магазинов? Споры об этом вызвало открытие на углу Советской…
Нарядная хвоя, свечи, новогодние венки и гирлянды, светлый или темный фон на выбор. Гродненские фотостудии…
Власти создали новую платформу “меркаванне.бел”. Ее позиционируют как онлайн-площадку, на которой каждый сможет в свободной…
Коллекция одежды гродненки Екатерины Корлатяну дебютировала этой осенью на Парижской неделе моды. А начиналось все…
Гродненец Роман Нагула почти полжизни работает с деревом. Школьником он начинал с бейсбольных бит, а…
Гродненка Анна Тарковская почти круглый год собирает травы, а потом плетет из них венки. За…